kurt_bielarus (kurt_bielarus) wrote,
kurt_bielarus
kurt_bielarus

Беларускія/стаяўшыя ў Беларусі палкі польскай міжваеннай арміі

у польскім вайсковым фальклоры.

Żurawiejki - бясконцыя кавалерыйскія куплеты (зрэдку - ненарматыўныя) з кароткай жартаўлівай характарыстыкай свайго і іншых палкоў.
З'явіліся, хутчэй заўсё, ад аналагічнай традыцыі расейкай імпэратарскай арміі (праўда, там ненарматыву было куды болей).
Пеліся журавейкі так - два радкі куплету + прыпеў.

Напрыклад, пра 23ці Гарадзенскі ўланскі полк, які стаяў у Паставах і, відаць, камплектаваўся з беларусаў.

Куплет:
W boju krepkij w miru sławnyj
„Dwatcat trietij” – prawosławnyj
Прыпеў:
Lance do boju, szable w dłoń
Bolszewika goń, goń, goń!

Трохі меньш пафасны куплет пра іх жа:

Wodku piju, samyj gławnyj -
„Dwatcat’ trietij” – prawosławnyj

Ці вось, напрыклад, 10 Pułk Ułanów Litewskich (Беласток), меў адпаведны "літоўскі" характар і ў першыя часы адрозьніваўся вельмі нефармальным наборам расейскага, нямецкага і аўстрыйскага абмундураваньня і ўзбраеньня, што адбілася ў некатарых "журавейках".

Z Litwy borów, pól i łanów,
to dziesiąty pułk ułanów.

Jedzie ułan z dziesiątego,
wyją psy na widok jego.



Першы палкоўнік Уладзіслаў Обух-Вошчатынскі пачаў службу ў расейскай арміі, служыў у каўказскім (Інгушскім) конным палку "Дзікай дывізіі", частка складу якога перайшла і ў польскае войска. Да 1930-х гадоў у палку служыў стары вахмістр інгуш (па іншай вэрсіі дагестанец) Хусейн Данагуеў. Пасьля адстаўкі ён жыў у Нясьвіжы і быў знаёмцам Радзівілаў.


Обух-Вошчатынскі ў абмундураваньні Інгушскага палка.

У 1920 годзе ён не паслухаўся загаду Пілсудзкага спыніць наступ і прайшоў 20 кіламэтраў за дэмаркацыйную лінію з бальшавікамі, дайшоўшы да Дняпра. Пасьля чаго палкоўнік трапіў на пэўны час у вайсковую вязьніцу.

A rozkazów kto nie słucha,
to dziesiąty pułk Obucha.

W Dniepru wodach konie poi,
pułk dziesiąty - pomni moi.

Ягоныя дачкі прыходзілі на ўсе палкавыя сьвяты і распавядалі розныя байкі пра бацьку, амаль у стылі баек пана Заглобы.

A rozkazów kto nie słucha,
to córeczki są Obucha.

Ну і нарэшце :)

О dziesiątym nic nie wiemy,
Więc go chwalić nie będziemy.

Сучасная музычная вэрсія. Кракаўскі хор сьпявае пра розныя палкі


Крыніцы:
http://kampflieder.livejournal.com/100345.html і http://sarmata.livejournal.com/70276.html via sirjones
http://www.lucznictwokonne.pl/
http://pl.wikipedia.org/
http://www.10pul.idl.pl/viewpage.php?page_id=5
http://www.ulani.pl/index.php?str=zurawiejki_ilustrowane
http://wap.1914.borda.ru/?1-12-0-00000378-000-20-0
Tags: 1917-1920я, 20ст, Беларусь, Войска, Польшча
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 14 comments