?

Log in

No account? Create an account
Палахлівыя маральныя ўроды - Belarus - my Mirkwood!
April 28th, 2009
10:08 am

[Link]

Previous Entry Share Next Entry
Палахлівыя маральныя ўроды
У Вялейцы зьнішчылі помнік Расьціславу Лапіцкаму

У Вялейцы злачынцы зьнішчылі помнік Расьціславу Лапіцкаму - антысавецкаму падпольшчыку, змагару за незалежнасьць Беларусі. Помнік быў усталяваны вялейскай грамадскасьцю ўвосень 2008 года ва ўрочышчы Красны Беражок, месцы расстрэлу героя.

Па ўсталёўцы камень быў асьвечаны праваслаўным сьвятаром зь вёскі Касута, адкуль родам і сам Лапіцкі, а яго бацька таксама быў там праваслаўным сьвятаром. Асаблівая цынічнасьць злачынства ў тым, што здзейснілі яго напярэдадні сьвята Радуніцы.

Помнік быў вывезены ў невядомым кірунку. Шукаюцца відавочцы злачынства. Калі хтосьці можа паведаміць пра дакладны час ці людзей, якія гэта зьдзейсьнілі, просьба зьвязацца па сайту ці праз электронную пошту volat2009@gmail.com



Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 9 верасьня 1928 года ў сям'і праваслаўнага сьвятара на Вялейшчыне ў в. Касута. Растраляны 28 кастрычніка 1950 г. ва ўрочышчы Красны Беражок. У 1948-49-х гг стварыў на Смаргоншчыне й Мядзельшчыне з вучнёўскай моладзі антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. У хуткім часе яна была раскрыта, яе сябры, у тым ліку непаўналетнія, атрымалі розныя гады зьняволення. Расьціслаў, як галоўны арганізатар, быў пакараны сьмерцю.

Tags: , , ,

(Leave a comment)

Powered by LiveJournal.com